Чыгуначныя квіткі да Калінінграда патаннелі

Беларуская чыгунка знізіла тарыфы на перавозку пасажыраў і некаторых грузаў у калінінградскім напрамку. Пра гэта са спасылкай на прэс-службу БЧ паведамляе БЕЛТА. Квіткі зрабілі больш таннымі, каб захаванць канкурэнтаздольнасць пасажырскіх перавозак. Беларуская чыгунка знізіла каэфіцыенты індэксацыі да базавых ставак міждзяржаўнага пасажырскага тарыфу на квіткі для агульных і плацкартных вагонаў — на 34%, для купэйных і спальных вагонаў (СВ) — на 26%.

Таксама паніжаныя тарыфы на перавозку чыгуначным транспартам чыгуну і чорных металаў. Тарыфы паніжаныя да ўзроўня расійскіх.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі