Чычэрына выдае альбом па ўсім свеце

Спявачка Юлія Чычэрына на пачатку наступнага года выпусціць новы дыск, які прэзентуе вясной па ўсім свеце.  Паездка будзе вельмі незвычайнай: на працягу ўсяго шляху артыстка будзе не толькі прадстаўляць свае новыя песні, але і здымаць кліпы на іх. Яна таксама плануе весці онлайн-дзённік падарожжа.

Зараз вядзецца праца над новымі кампазіцыямі. Іх спявачка запісвае разам з Сяргеем «Бубай» Бабунцом і яго камандай «Смысловые галлюцинации». Буба з'яўляецца прадзюсарам кружэлкі. Яны ўжо выпусцілі адну сумесную кампазіцыю «Над Уралом» і нават знялі на яе кліп, які стаў вельмі папулярным у сеціве. На пачатку кастрычніка выйдзе яшчэ і канцэртнае відэа на гэтую кампазіцыю, зробленае ў выглядзе кампіляцыі запісаў выступаў музыкаў.

Гэтай восенню спявачка таксама адправіцца ў невялікую вандроўку. Разам з гуртом «Би-2» яна праедзе гастрольным турам па гарадах Расіі і Ўкраіны і будзе выступаць у суправаджэнні сімфанічнага аркестра. Юлія будзе адмысловым госцем праграмы і апроч свайго хіта «Ту-лу-ла» выканае некалькі дуэтаў з гуртом.

Фота: chicherina.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі