"Чорны" альбом Metallica руліць!

Паводле абноўленых дадзеных, прадстаўленых сэрвісам SoundScan, па стане на канец 2010-га года сумарны тыраж гэтай пласцінкі склаў больш за 15 мільёнаў копій. За мінулы год альбом “Metallica” палепшыў свае паказчыкі на 120 тысяч копій – але і гэтага хапіла, каб у чарговы раз абыйсці бліжэйшых пераследнікаў.

Нагадаем, што альбом “Metallica” убачыў свет ў 1991-м годзе – тады ж з'явілася і сістэма SoundScan, на аснове дадзеных якой, у прыватнасці, на працягу ўсіх гэтых гадоў складаецца штотыднёвы хіт-парад Billboard.

Другое месца ў рэйтынгу бэстсэлераў “эпохі SoundScan” працягвае займаць лонгплэй “Come On Over” Шэнаі Туэйн, а таксама “Jagged Little Pill” Аланіс Морысет, альбом Backstreet Boys “Millennium” і саўндтрэк да фільма “Целаахоўнік”.

Фота: www.textbase.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі