Чарнобыльскія землі будуць засяваць
Урад збіраецца засяваць забруджаныя чарнобыльскія землі, паведамляе Радыё Свабода. На гэта ён запатрабаваў 6,6 трыльёнаў рублёў.
Згодна з дзяржаўным праектам, краіна стане карыстацца лясамі забруджаных тэрыторый. Будуць вяртаць у гаспадаркі і выведзеныя з абароту землі. Актывісты чарнобыльскага руху сумняваюцца ў тым, што землі з забруджаных рэгіёнаў можна засяваць. Яны лічаць, што спачатку трэба правесці ўсебаковыя даследаванні гэтай праблемы.