Чарговы інцыдэнт у мінскім метро: на першай лініі стаялі цягнікі (фота)

Паводле афіцыйнай інфармацыі, прычынай спынення руху стала "тэхнічная няспраўнасць" аднаго з цягнікоў на станцыі метро "Парк Чалюскінцаў". 

***

Як паведаміў адзін з слухачоў Еўрарадыё, цягнікі стаялі на станцыі "Плошча Якуба Коласа" ў абодва бакі. Дзверы вагонаў былі адчыненыя. Людзям паведамілі, што на станцыі "Кастрычніцкая" зачыненыя пераходы на "Купалаўскую".



Слухачы паведамлялі, што станцыі закрывалі на ўваход. Іншы слухач распавёў, што ўсё пачалося з станцыі метро "Парк Чалюскінцаў", дзе, нібыта, адбылося ўзгаранне, з'явіўся дым. Пра няспраўнасць на гэтай станцыі напісала ў твітары і мінская міліцыя.

Прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі каротка паведаміў Еўрарадыё, што "адбылася тэхнічная няспраўнасць".

Як паведамляў карэспандэнт Еўрарадыё Алесь Пілецкі, каля станцыі метро Кастрычніцкая, куды не пускалі людзей, па абодвух баках праспекта Незалежнасці стаялі натоўпы. Людзі спрабавалі з'ехаць дахаты на наземным транспарце.

Дзесьці ў 18.40 рух цягнікоў аднавіўся.

Пасажырам у мінскім метро забароняць хадзіць па эскалатарах (відэа)
 

Фота Алеся Пілецкага, Еўрарадыё


 

Фота — МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі