Чарговага польскага суддзю паслалі “ў Беларусь”

Гэта адбылося пасля абвяшчэння рашэння аб закрыцці справы былога камуністычнага міністра ўнутраных спраў Уладзіслава Цястоня.



Генерал Цястонь разам з яшчэ адным паліцэйскім генералам Ёзэфам Сасінам падчас вайсковага становішча ў Польшчы адпраўляў актывістаў прафсаюза “Салідарнасць” на вайсковыя зборы. Пры гэтым умовы падчас гэтых збораў былі вельмі суровыя, піша “Gazeta Wyborcza”.



Раней нядобразычліўцы ўжо “адпраўлялі” польскую суддзю ў Беларусь і кідалі ў яе тортам. Як паведамляла Еўрарадыё, гэта адбылося падчас судовага паседжання ў Варшаве па справе камуністычнага генерала Чэслава Кішчака.



Фота — wyborcza.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі