"Чарапашкі-ніндзя" зноў з'явяцца на экранах

Вытворца цацак The Playmates Toys, які выпускае фігуркі "Чарапашак-ніндзя", заявіў, што Mirage Studios, якая вырабляе коміксы аб чарапашках, вядзе перамовы з кінастудыямі пра новы праект.
Пакуль невядома, будзе гэта мультфільм альбо карціна з удзелам акцёраў. Фільм плануецца выпусціць у пракат у 2010 годзе.

Нагадаем, што ў 2007 годзе выйшаў у пракат паўнаметражны камп'ютарны мультфільм "TMNT: Чарапашкі-ніндзя" студыі Imagi, дыстрыбуцыяй якога займалася студыя Warner Bros.

Бюджэт фільма склаў 34 мільёны долараў, а ў пракаце карціна сабрала 95 мільёнаў долараў.

Чарапашкі-ніндзя - каманда з чатырох чарапах-мутантаў, якія пад кіраўніцтвам сэнсэя, пацука-мутанта Сплінтэра, навучаюцца мастацтву ніндзя.

C 1990 па 1993 гады было выдадзена тры фільмы серыі "Чарапашкі-ніндзя".

Фота: www.reelzchannel.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі