Чаму нельга біць мужчын?

Чаму нельга біць мужчын?

Кожны трэці мужчына ў Беларусі лічыць, што яго закрануў хатні гвалт, і што патрэбны закон, які будзе абараняць яго ад гэтага. У краіне 30% дэпутатаў мужчынскага полу. Прыгатаванне ежы займае ў мужчыны паўтары гадзіны за дзень.

 

 

Чаму нельга біць мужчын?
Кадр з фільма “Je ne suis pas un homme facile”, 2018

Кемлівы чытач ужо зразумеў, у чым падвох: насамрэч, гэтая статыстыка датычыцца не мужчын, а жанчын. Наўздагон Міжнароднаму дню фемінізма, што кожны год адзначаецца 30 траўня, паглядзім на звыклую статыстыку пад іншым вуглом. А дапаможа нам у гэтым літаратарка і феміністка Святлана Курс.

 

Ці ўплывовыя ў Беларусі жанчыны?

У статыстычным зборніку Белстата “Жанчыны і мужчыны Рэспублікі Беларусь” за 2016 год (апошні даступны на гэты момант) прапісана, што “прынцып роўнасці правоў жанчын і мужчын ва ўсіх сферах жыцця замацаваны ў Канстытуцыі”. А рэалізацыя правоў забяспечваецца заканадаўчымі актымі, сярод якіх Кодэкс аб шлюбе і сям'і, Працоўны кодэкс, Крымінальны кодэкс, Грамадзянскі кодэкс, закон “Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь”.

Але статыстыка сведчыць, што насамрэч ніякай роўнасці няма. Больш за тое: няма і адчувальных зменаў у бок гендарнага балансу. Напрыклад, доля месцаў, якія жанчыны займаюць ў Савеце Рэспублікі, у 2010 годзе — 32,8%. А праз пяць гадоў — роўна столькі ж… 

Чаму нельга біць мужчын?
Склад Нацыянальнага сходу Беларусі, крыніца: belstat.gov.by, “Жанчыны і мужчыны Рэспублікі Беларусь” 2016 г.

У Палаце прадстаўнікоў у 2010 годзе было 31,8% жанчын. У 2015 годзе доля зменшылася да 27,3%.

Такім чынам, маем стабільныя “каля 30%” дэпутатак і “сенатарак” ужо колькі гадоў.

Што гэта: прагрэс ці рэгрэс?

Чаму нельга біць мужчын?

Святлана Курс: Пастаянства наштурхощвае на думку, што нехта некалі вырашыў “браць” каля траціны жанчын, і з таго часу прытрымліваецца гэтай практыкі. Увогуле, пра беларускія ўлады вельмі складана казаць у нейкіх універсальных катэгорыях, бо мы ведаем, як фаріруеюцца “вертыкаль”: яна фактычна прызначэнская.

Добра аднак, што нават у гэтай герметычнай штучнай і нядзейснай сістэме ёсць жанчыны, бо заўсёды ёсць спадзеў, што такое прадстаўніцтва прывядзе да чагосьці лепшага менавіта для гэтай групы насельніцтва. Але мы можам убачыць і адвароты вынік. Некаторыя жанчыны так рады, што іх дапусцілі да “вярхушкі”, што робяцца гіперлаяльнымі да суровых беларускіх законаў, якія, на маю думку, часам скіраваныя супраць чалавека і, у прыватнасці, супраць жанчын”.

Пры гэтым сярод дзяржслужачых назіраецца адваротная статыстыка: 70% жанчын і толькі 30% мужчын

Чаму нельга біць мужчын?
Колькасць дзяржаўных служачых дзяржаўных органаў i iншых дзяржаўных арганізацый Беларусі, крыніца: belstat.gov.by, “Жанчыны і мужчыны Рэспублікі Беларусь” 2016 г.

Чаму такая дыспрапорцыя на ніжэйшых узроўнях улады?

 

Святлана Курс: Мужчыны сядзяць наверсе і ўсё вырашаюць, а няўдзячную працу, якая вымагае перакладвання паперак, выконваюць жанчыны.

Гэта як у джунглях: верхнія паверхі атрымліваюць шмат сонца, а ўнізе ўжо — што перападзе. І так усюды водзіцца. Вазьміце, напрыклад школьную сістэму адукацыі: фемінізацыя там адбылася, бо не плацяць грошы. І каля 85-90% усіх супрацоўнікаў — жанчыны. А вось калі паглядзім на завучаў і дырэктараў школы, дык тут ужо “фіфці-фіфці”, ужо і мужчыны пралезлі дагары, нягледзячы на тое, што іх у школах амаль няма.

 

У нас вайна фактычна ідзе ў дамах

Грамадскія аб'яднанні "Радзіслава", "Беларуская асацыяцыя маладых хрысціянскіх жанчын", “Гендэрныя перспектывы” і "Прававая ініцыятыва" атрымалі ад Міністэрства ўнутраных спраў канцэпцыю праекта закона "Аб папярэджанні хатняга гвалту". Спецыялісткі незалежных арганізацый цяпер працуюць над ім.

МУС праводзіла сацыялагічныя даследаванні ў 2012 і 2014 гадах. У 2012 годзе кожная дзясятая жанчына сказала, што сутыкалася з хатнім гвалтам, у 2014-м — кожная трэцяя.

 

Ці ў стане дзяржава праз заканадаўства рэгуляваць, падавался б, такія інтымныя рэчы як стасункі ў сям’і?

Святлана Курс: Безумоўна, дзяржава павінна гэтым займацца, бо лічбы страшныя: кожны тыдзень гіне жанчына, зарэзаная, пакалечаная. А колькі проста бітых ходзяць пастаянна?.. У нас вайна фактычна ідзе ў дамах. Калечацца дзіцячыя лёсы, бо з дзяцінства назіраючы крывую сям’ю, дзіця потым будзе жыць па крывых сцэнарыях.

Я думаю, што МУС само перапалохалася, калі даведалася пра статыстыку хатняга гвалту, бо, вядома, што ў іх ёсць і нармальная статыстыка, а не тая, якую паказваюць у благасных карцінках.

А лічбы страшныя чаму? Таму што людзі жывуць усё горш і горш: алкагалізм, безнадзейнасць, адсутнасць перспектывы… на некім трэба зрывацца, вось зрываюцца дома на слабейшых, на жанчынах і на дзецях.

І дзяржава, хай зробіць прынамсі тое, што можа. Няхай увядзе нейкія ахоўныя ордэры, пачне плаціць цэнтрам, такім як “Радаслава”, якая без грошай сядзіць. У кожным мястэчку павінен быць такі цэнтр, а ў нас не ў кожным горадзе такія месцы ёсць.

 

У дзень мужчыны гатуюць 14 хвілін, а жанчыны — 1,5 гадзіны

Пры гэтым ўтрыманне і рамонт транспартных сродкаў: у мужчын — 10 хвілін, а ў жанчын — 0 хвілін. Стэрэатыпы ў дзеянні!

 

Але як мужчыны так хутка спраўляюцца з прыгатаваннем ежы? 

Чаму нельга біць мужчын?
Затраты часу насельніцтва на вядзенне хатняй гаспадаркі, крыніца: belstat.gov.by, “Жанчыны і мужчыны Рэспублікі Беларусь” 2016 г.

Святлана Курс: 1 гадзіна 36 хвілін — гэта нават яшчэ вельмі мала, паспрабуй толькі адны сабойкі прыгатаваць, бо ланчы сабе могуць дазволіць, хутчэй, больш заможныя колы. За 18 хвілін можна толькі дапамагаць, то бок яна ўсё робіць, а ты толькі картоплі чысціш ці посуд складзеш у посудамыйку.

Я рада, што ёсць выключэнні, але яны вельмі невялікія.

І ўрэшце жанчына, якая як ламавы конь цягнула-цягнула, а потым палічыла, колькі на каго бульбін выходзіць і думае: “Дык ён жа ўвесь свой заробак праядае, ды яшчэ і на шыі ў мяне вісіць! А так я буду атрымліваць роўненька аліменты, жыць з дзецьмі і мне будзе лепей”. Праз такі разлік распадаюцца сем’і, а сфрустраваныя мужчыны пачынаюць помсціць сваім жонкам. Гэта нікому не выгадна.

Але ўсё будзе змяняцца ў лепшым кірунку. Прынамсі я маю такую аптымістычную ваізію будучыні.

 

Цалкам размову слухайце тут:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі