Чаму магчымасць для перамоваў павінна заставацца

Чаму магчымасць для перамоваў павінна заставацца

“У дыпламатыі размаўляюць з усімі. Размаўлялі з Кадафі, размаўлялі з суданскім, з эрытрэйскім кіраўніцтвам”, — нагадвае заснавальнік і кіраўнік BY_help Аляксей Лявончык.

Канал для перамоваў павінны быць адкрытым, гэта базавая аснова дыпламатыі. Але ж, лічыць Лявончык, перамовы могуць весціся толькі па дзвюх тэмах: вызваленне палітвязняў і прызначэнне новых выбараў. Перамоваў па больш “лайтовых” тэмах быць ужо не можа.

“Лукашэнка на гэта не пойдзе, але калі б раптам здарыўся цуд і чалавек на гэта пайшоў, трэба было б даць яму такую магчымасць”, — кажа суразмоўнік Еўрарадыё.

Поўную версію размовы глядзіце на ютуб-канале Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі