"Чалавеку-павуку" ганьба!

Папярэдні паказ нашумелага “Чалавека-павука”, руку да стварэння якога прыклалі Бона і Эдж з U2, апынуўся сапраўднай ганьбай. Шоў некалькі разоў перапынялася з-за тэхнічных непаладак, у выніку якіх галоўны герой мюзікла завіс над глядацкай залай. Тэхнічны персанал спрабаваў яго сцягнуць уручную, чым рассмяшыў напружаную публіку, якая засталася незадаволенай убачаным.

Нагадаем, у мюзікл “Чалавек-павук”("Spider-Man: Turn off the Dark") былі ўкладзеныя 65 млн. долараў, тым не менш, яго пастаноўшчыкі адкрыта кажуць, што да працы над завяршэннем шоў яшчэ надта далёка.

Аднак, прэм’ерны паказ “Чалавека-павука” назначаны на 11 студзеня.

Фота: www.ticketmaster.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі