Цэнтр інтэлектуальнай уласнасці будзе судзіцца з АНТ і СТВ

Суд прымусіць кампаніі АНТ і СТВ плаціць аўтарскія правы кампазітарам і паэтам, музыку і песні якіх яны выкарыстоўваюць у эфіры. У Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці дагэтуль так і не атрымалася дамовіцца з тэлеканаламі мірна, таму яго супрацоўнікі хочуць звярнуцца ў суд. Пра гэта паведамілі Еўрарадыё ў аддзеле аўтарскіх і сумежных правоў.

Супрацоўнік аддзела: “Цэнтр інтэлектуальнай уласнасці спрабуе заключыць дамову на права выкарыстання музычных твораў з тэлеканаламі АНТ і СТВ, але, на жаль, пакуль безвынікова. Таму разглядаем нават варыянт судовага разбору”.

Афіцыйна кампаніі павінны пералічваць Цэнтру 1% ад сумы, якую яны выдаткоўваюць на закупку чужых перадач і на заробкі сваім аўтарам, кампазітарам і творчым працаўнікам. Але АНТ і СТВ не плацяць аўтарам песень. Калі ж справа трапіць у суд, то мінімальная кампенсацыя, на якую можа разлічваць паводле закона аб аўтарскім праве кожны кампазітар – гэта 10 базавых велічынь (350 тысяч рублёў) за кожны выкарыстаны твор.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі