Цела Леніна могуць перавезці ў Мінск?

Цела Ўладзіміра Леніна ў бліжэйшай будучыні можа быць перавезена з маскоўскага Маўзалею на Чырвонай плошчы ў Мінск. Па звестках РІА "Новый Регион", гэта пацвярджаюць крыніцы ў атачэнні Аляксандра Лукашэнка. Такі варыянт магчымы, калі Масква надумае пахаваць правадыра сусветнага пралетарыяту.

Паведамляецца, што афіцыйны Мінск гатовы яго прыняць з пашанай, каб захаваць светлую памяць пра Леніна і яго здзяйсненні. Калі гэта адбудзецца, то для правадыра, хутчэй за ўсё, будзе збудаваны адмысловы манумент, накшталт маскоўскага Маўзалею.

Паводле інфармацыі расійскага агенцтва, такі праект неаднаразова абмяркоўваўся на самім высокім узроўні, бо Лукашэнка лічыць пахаванне цела правадыра злачынствам, а з'яўленне ў Мінску Леніна яшчэ больш з'яднае беларускую нацыю перад пагрозамі звонку. На карысць гэтага кажа той факт, што ўсе сацыялагічныя апытанні нязменна паказваюць, што ў Беларусі захоўваецца моцная настальгія па савецкім мінулым, калі СССР быў вялікай дзяржавай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі