Цела Аны Ніколь Сміт вырашылі забальзамаваць
Суд Фларыды ў пятніцу, 16 лютага, пастанавіў, што цела былой супермадэлі часопіса Playboy Аны Ніколь Сміт павінна быць забальзамаванае.
Пад час абвяшчэння свайго рашэння суддзя заявіў, што жадае “захаваць прыгажосць і годнасць Аны Ніколь". Да таго ж ён даў зразумець, што цела пакуль яшчэ не можа быць пахаваным, хаця зорка Playboy памёрла тыдзень таму. Відаць, у яго разуменні гэта - не даць яе целу раскласціся.
Нагадаю, што з-за ўсялякіх генетычных і крыміналагічных экспертыз труп жанчыны ніяк не могуць захаваць.
Следства разбіраецца, што магло стаць прычынай яе раптоўнай смерці і выяўляюць бацькоўства яе пяцімесячнай дачкі. Дадам, што на бацькоўства і шматмільённую спадчыну раптоўна пачалі прытэндаваць як мінімум пяць мужчын.
Фота — photo.thestars.ru