Б'ёрк прысвяціла песню нябожчыку Маккуіну

Нагадаем, што Маккуін быў адным з самых эксцэнтрычных куцюр'е ў гісторыі, ён скончыў жыццё самагубствам у лютым гэтага года.

Песня Б'ёрк "To Lee With Love" стала музычным суправаджэннем да аднайменнага кароткаметражнага фільма фатографа Ніка Найта. Стужка стане данінай памяці генію высокай моды. Прыхільніцамі Маккуіна былі Рыяна, Lady Gaga, Ніколь Кідман, Пенелопа Круз, Сара Джэсіка Паркер і іншыя славутасці. А для Б'ёрк ён сшыў знакамітую сукенку ў выглядзе лебедзя.

Прэм'ера "To Lee With Love" адбылася 7 снежня ў Лондане ў межах цырымоніі ўзнагароджання моднай прэміі British Fashion Council Awards, па выніках якой Аляксандр Маккуін быў пасмяротна адзначаны ўзнагародай "За выбітныя дасягненні ў вобласці моды".

Фота: www.apelzin.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі