Б'ёрк адмяніла чарговы канцэрт

Ісландская спявачка Б'ёрк адмяніла выступ у Хельсінкі, запланаваны на 10 ліпеня, паведамляецца на яе афіцыйным сайце. Прычынай гэтаму паслужылі праблемы спявачкі з галасавымі звязкамі, якія працягваюцца дагэтуль.

Лекары параілі Б'ёрк на пэўны час адмовіцца ад канцэртнай дзейнасці пасля сумеснага канцэрту з Sigur Ros, які адбыўся 28 чэрвеня ў Рэйк'явіку. У выніку гэтага спявачка ўжо была вымушаная адмяніць два брытанскія канцэрты ў рамках свайго тура: у Шефілдзе і на фэсце "Wild in the Country" у Небварту.

Спявачка прынесла прабачэнні ўсім сваім прыхільнікам, якія пацярпелі ад адмены канцэртаў, і паабяцала, што запланаваная частка тура пройдзе без зменаў. У ліпені-жніўні ў Б'ёрк запланаваныя канцэрты ў Літве, Латвіі, Нямеччыне, Італіі, Грэцыі, Турцыі, Партугаліі і Іспаніі.

Фота: www.pravda.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі