Быкі ўцяклі ад Тома Круза і Кэмеран Дзіаз

Быкі, якія ўцяклі са здымачнай пляцоўкі, нанеслі лёгкія траўмы двум жыхаркам горада Кадзіс на поўдні Іспаніі, перадае Agence France-Presse. Сем быкоў былі задзейнічаныя на здымках камедыйнай стужкі "Knight and Day" з удзелам Тома Круза і Кэмеран Дзіаз. Жывёлы бегалі па вуліцах гістарычнай часткі Кадзіса на працягу сарака хвілін, пакуль паліцыя не затрымала іх на адным з пляжаў.

Мэр горада забараніў здымкі карціны, выхад якой на экраны запланаваны на ліпень 2010 года. "Нічога здымацца ў Кадзісе не будзе, пакуль не з'явіцца новы план, які гарантуе бяспеку мясцовым жыхарам", - заявілі ў мэрыі.

Быкі збеглі падчас рэпетыцый, дадае агенцтва. Чакаецца, што Круз і Дзіаз прыедуць на здымкі ў Іспанію ў канцы лістапада.

Фота: img0.liveinternet.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі