Бяляцкі: Беларускія ўлады праводзяць "адсеў" праваабаронцаў

Міжнародную праваабаронцу не пусцілі ў Беларусь, бо нашая ўлада хоча супрацоўнічаць з Еўрасаюзам толькі ў эканамічнай сферы. Такі каментар даў Еўрарадыё праваабаронца Алесь Бяляцкі з нагоды таго, што прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Сугайр Белхасен адмовілі ў беларускай візе. Бяляцкі: Беларускія ўлады адразу спрабавалі сваё супрацоўніцтва з Еўрапейскім Саюзам вызначыць як эканамічнае. Без закранання пытанняў, якія датычаць грамадска-палітычнага жыцця, у прыватнасці, абароны правоў чалавека.

На думку беларускага праваабаронцы, улада праводзіць пэўны "адсеў" замежнікаў, каб не дапусціць умацавання грамадзянскай супольнасці.

Бяляцкі: Курс на абмежаванне кантактаў, які быў узяты значна раней, фактычна працягваецца. Мы ведаем, што гэта не першы выпадак, калі не пускаюць прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці ў Беларусь. Не так даўно не быў пушчаны з Даніі прадстаўнік адной з няўрадавых арганізацыяў...

Як мяркуе Алесь Бяляцкі, асноўнай нагодай для адмовы ў візе стала тое, што Сугайр Белхасен меркавала прысутнічаць на судовым працэсе заснавальнікаў "Нашай Вясны" супраць Мінюсту. Па словах Бяляцкага, запрашэнні прысутнічаць на судзе атрымалі таксама праваабаронцы з іншых краінаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі