“Бумбокс” уключыў усё

Украінскі гурт “Бумбокс” скончыў працу над новым альбомам, які будзе называцца “Все включено”.

Музыкі працавалі над дыскам на працягу года, знаходзячы час у шчыльным канцэртным графіку. На альбом трапіла 11 трэкаў, у іх ліку не толькі новыя кампазіцыі, але таксама рэміксы і пераробленыя нумары з ранніх рэлізаў.

У якасці відэабонуса на дыску прадстаўлены два відэакліпы на песні “Летний дождь” і “Холода нет”, знятыя для калектыву рэжысёрам Уладзімірам Якіменка.

Альбом плануецца выдаць у канцы чэрвеня, тады ж, хутчэй за ўсё, адбудзецца яго прэзентацыя ў адным з мінскіх клубаў.

Фота: muzspilnota.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі