Бубнач Slipknot аднаўляе Murderdolls

Бубнач Slipknot Джоўі Джордзісан (Joey Jordison) рэанімуе свой хорар-панк праект Murderdolls.  Гурт, які знаходзілася ў творчым адпачынку з 2004 года, плануе выдаць новы альбомам яшчэ да канца гэтага года.

Зараз Джордзісан працуе над будучым дыскам разам з прадзюсерам Крысам Харысам (Chris Harris), які спецыялізуецца на пастаноўцы гучання зоркам цяжкой сцэны - такім як Hatebreed, Shadows Fall і 3Inches Of Blood.

Рэліз кружэлкі, якая атрымала назву «Women And Children Last», чакаецца ў другой палове гэтага года.

«Падобна знакамітым нарвежскім блэк-металістам - Darkthrone ці Satyricon - мы запісваемся толькі ўдваіх, разам з вакалістам Wednesday 13. Але гэта не значыць, што на альбоме не будзе парачкі знакамітых зорных гасцей», - інтрыгуе публіку Джордзісан.

Нагадаем, што гурт Murderdolls існуе з 2002 года. У гэты ж год быў выдадзены дэбютны і адзіны альбом каманды «Beyond the Valley of the Murderdolls», які прынёс ёй поспех спачатку ў ЗША, а пасля ў Вялікабрытаніі і Японіі.

Фота: dietrichthrall.files.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі