Брытні знаходзіцца ў рэанімацыі

Амерыканская спявачка Брытні Спірс, якую сёння ўначы даставілі ў лякарню, знаходзіцца ў рэанімацыі. Некаторыя СМІ паведамляюць пра спробу самазабойства. Сёння, каля гадзіны ночы брыгада хуткай дапамогі павезла Брытні з яе дома ў Каліфорніі. Да лякарні UCLA карэту хуткай дапамогі суправаджаў нарад паліцыі, які складаўся з 12 матацыклаў, двух паліцэскіх аўтамабіляў і двух верталётаў, паведамляе выданне Sky News.

26-гадовую спявачку адвезлі ў медыцынскі цэнтр, каб на працягу 72 гадзін яна заставалася пад прымусовым назіраннем лекараў. Паліцыя можа патрабаваць гэтага, калі чалавек уяўляе пагрозу для самога сябе або іншых людзей, адзначае выданне.

Лін Спірс, маці Брытні, яе сябар Алі Сімс і мэнэджэр спявачкі Сэм Лутфі знаходзіліся ў маёнтку спявачкі ў той момант, калі туды прыехалі паліцыя і пажарнікі.

Пакуль не вядома, што стала канкрэтнай прычынай яе шпіталізацыі, паведамляецца толькі, што зараз Брытні знаходзіцца ў рэанімацыі.

Паміж тым, па інфармацыі Інтэрнэт-выдання X17online, напярэдадні ўвечары маці Брытні Спірс тэрмінова прыехала дамоў да дачкі пасля таго, як ёй паведамілі пра спробу самазабойства Брытні. Аднак пазней мэнэджэр Брытні, Сэм Лутфі, па тэлефоне заявіў, што са спявачкай усё ў парадку. Пра меркаваную спробу самазабойства ён гаварыць адмовіўся.

Фота: www.txt.rus.newsru.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі