Брытні Спірс вырашыла вучыцца

Брытні Спірс вырашыла самастойна кантраляваць свае фінансавыя справы, таму наняла настаўніка па фінансаваму мэнэджмэнту, які мае навучыць зорку асновам фінансавання, бюджэта і тайм-мэнэджмэнта.

Нагадаем, цягам апошніх гадоў, згодна з рашэннем суда, Спірс знаходзіцца ў татальнай залежнасці ад сваіх бацькоў, якія кантралююць усе заробленыя спявачкай грошы. Сітуацыю выклікаў эпізод з нервовым зрывам і серыя неабдуманых учынкаў зоркі падчас яе трагічнага разводу з Колінам Федэрлайнам.

Увогуле, вяртанне да рэальнага жыцця і самастойнае кіраванне сваімі рахункамі зможа дапамагчы спявачцы аспрэчыць рашэнне суда, паводле якога яе дзеці пражываюць са сваім бацькам.

Фота: www. mixzona.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі