Брытні Спірс атрымала ананімныя пагрозы

Амерыканская поп-спявачка Брытні Спірс пагражае спыніць сусветнае турнэ з-за асцярог за сваё жыццё і бяспеку сваіх дзяцей. Як паведамляе рэсурс Monsters & Critics, за апошні час Спірс атрымала некалькі ананімных пагроз па тэлефоне і электроннай пошце. Акрамя таго, спявачка лічыць, што нядобразычліўцы могуць выкрасці яе малалетніх сыноў Шона Прэстана і Джэйдэна Джэймса, якіх Спірс узяла з сабой на гастролі. Паволде слоў прадстаўнікоў выканаўцы, у Брытні развілася параноя, і па начах яе сталі мучыць кашмары.

Сусветны тур Брытні Спірс у падтрымку альбома "Circus" стартаваў напачатку сакавіка і павінен працягнуцца да ліпеня. За гэты час спявачка дасць 44 канцэрты ў Паўночнай Амерыцы і Еўропе.

Фота: www.blognax.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі