Брытанскія выпускнікі інтэлектуальна бедныя

Большасць маладых брытанцаў-выпускнікоў школаў і універсітэтаў не могуць уладкавацца на добрую працу з-за беднасці свайго слоўнікавага запасу. Камітэт па якасці адукацыі пры ўрадзе Вялікабрытаніі прыйшоў да высновы, што большасць маладых брытанцаў-выпускнікоў школаў і універсітэтаў не могуць уладкавацца на добрую працу з-за беднасці свайго слоўнікавага запасу.

Ён не дазваляе ім весці дзелавую перапіску і афіцыйныя перамовы. У сувязі з гэтым з’явілася новая вучэбная праграма для брытанскіх школьнікаў і студэнтаў.

Згодна з ёю будзе паглыбленае вывучэнне сусветнай гісторыі, моваў, прычым не толькі еўрапейскіх, але і экзатычных (напр., урду).

Брытанскім маладзёнам рэкамендавана больш чытаць і карыстацца праграмамі, якія кантралююць вымаўленне і напісанне.

Такім чынам распрацоўшчыкі разьлічваюць адаптаваць школьнікаў і студэнтаў да працы ў бізнэс-грамадстве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі