Брытанскія вучоныя вынайшлі "сухую ваду"

Брытанскія вучоныя з універсітэта Ліверпуля вынайшлі "сухую ваду", якая дапаможа, як адзначаюць спецыялісты, змагацца з глабальным пацяпленнем, зробіць рэвалюцыю ў выкарыстанні хімікатаў, паведамляе БЕЛТА. Новае вынаходства на 95% складаецца са звычайнай вады і на 5 %- з крэмнезема. Кожную кроплю ахінае абалонка дыяксіда крэмнія, што робіць яе падобнай на цукровую пудру. "Сухая вада" больш чым у тры разы лепш убірае вуглякіслы газ, тым самым не дае трапляць яму ў атмасферу. Таксама вынаходніцтва можа прымяняцца для захоўвання метана і павелічэння яго энэргетычнага патанцыялу.

Дзякуючы "Сухой вадзе" стане магчымым змешваць вадкасці, якія раней не змешваліся, напрыклад вада і нафта. Па дадзеным вучоным "сухія эмульсіі" зробяць больш надзейнай і простай транспартыроўку небяспечных рэчываў.