Брытанскі таблоід даведаўся пра паўнаметражных "Сяброў"

Папулярны амерыканскі камедыйны тэлесерыял "Сябры" ("Friends") студыі Warner Bros., які распавядае пра жыццё шасцярых найлепшых сяброў, атрымае паўнавартасную кінаверсію. Аб гэтым паведамляе The Daily Mail. Крыніцы выдання паведамілі, што "у найбліжэйшыя 18 месяцаў" акцёры Джэніфер Эністан, Кортні Кокс, Мэцью Пэры, Мэт Леблан, Дэвід Швімэр і Ліза Кудроў сустрэнуцца на здымачнай пляцоўцы фільма.

Раней Эністан нібыта не згаджалася здымацца ў кінаверсіі "Сяброў", аднак цяпер акторка змяніла сваё стаўленне да праекту, пра які гаворыць з 2004 года, калі была паказаная апошняя серыя дзясятага сезону тэлесерыяла.

Прадзюсарам паўнаметражнага фільма выступіць Warner Bros., з-пад крыла якой быў выпушчаны ў пракат фільм "Сэкс у вялікім горадзе", таксама зняты па матывах аднайменнага папулярнага тэлесерыяла. Стужка сабрала ў пракаце ўжо больш за 300 мільёнаў долараў. Апошні, шосты сезон серыяла, у аснову якога лёг бэстсэлер Кендзіс Бушнел, быў таксама паказаны ў 2004 годзе.

Фота: www.eva.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі