Брытанскі музей музыкі "страціў" яе твар

На днях брытанскі інтэрактыўны музей музыкі British Music Experience запусціў займальную онлайн-віктарыну "Face the Music", узяць удзел у якой можна на сайце музея. У гульні прадстаўленыя 64 абстрактныя малюнкі твараў зорак брытанскай музыкі: ад Джона Ленана і Робі Ўільямса да Эмі Уайнхаўс. Гульцы павінны адгадаць у схематычным малюнку зорку пры дапамозе падказкі і трох варыянтаў адказу. Такім чынам трэба адгадаць як мага больш артыстаў.

А вось прызы, на жаль, музей British Music Experience прыгатаваў толькі для жыхароў Вяклікабрытаніі. Сярод тых, хто ведае брытанскую музыку ў твар, будуць разыгрывацца квіткі на буйныя канцэрты, гітары Epiphone і прыватныя экскурсіі па музеі на дзевяць чалавек.

British Music Experience - рэальны музей, які займае плошчу ў 1860 квадратных метраў. Экспанаты музея адлюстроўваюць гісторыю музычнай індустрыі Брытаніі з 1944 году. Сярод іншых "разыначак", у музеі выстаўленыя канцэртныя строі Spice Girls, сукенка Эмі Ўайнхаўс з кліпа "Tears Dry on Their Own'", гарнітур Зігі Стардаста, гітары Кіта Рычардса, Піта Таўнсенда, Браяна Мэя, а таксама гітара Ноэля Гэлэхера, размаляваная пад брытанскі сцяг.

Фота: OpenMusic

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі