Брытанская паліцыя б’е трывогу

Скотланд-Ярд разглядае розныя версіі выбухаў. Аднак, шэраг запар нападаў на кампаніі, тым ці іншым чынам звязаных з транспартам, наводзіць на думку пра тое, што паштовыя бомбы рассылае незадаволены аўтамабіліст. Грамадзянаў каралеўства просяць быць уважлівымі з атрыманай карэспандэнцыяй. Надзвычайныя меры прадпрымаюцца ў сувязі з серыяй выбухаў лістоў: за апошнія двое сутак атрымана 7 паштовых бомбаў.

З 7 атрыманых бомбаў-лістоў чатыры спрацавалі. Апошні выбух адбыўся ва Упраўленні па выдачы пасведчанняў кіроўцы ў горадзе Суонсі ў паўднёвым Уэльсе.

Да гэтуль выбухі былі не толькі ў офісах, але ўчора ўстанавілі, што і ў прыватных дамах. 53-гадовы жыхар горада Фолкстоўн у выніку ўскрыцця карэспандэнцыі атрымаў лёгкія раненні яшчэ ў суботу, 3 лютага.

Скотланд-Ярд разглядае розныя версіі выбухаў. Аднак, шэраг запар нападаў на кампаніі, тым ці іншым чынам звязаных з транспартам, наводзіць на думку пра тое, што паштовыя бомбы рассылае незадаволены аўтамабіліст.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі