Брытанцы прагнуць вяртання ABBA

Брытанцы больш за ўсё хочуць уз'яднання шведскага квартэта ABBA, паведамляе Reuters. Такія дадзеныя апытання, праведзенага кампаніяй PRS for Music, якая займаецца зборам роялці для аўтараў музыкі.

У апытанні ўзялі ўдзел 1500 чалавек. З іх 25 адсоткаў заявілі, што жадаюць уз'яднання гурта ABBA. На другім месцы з 13-цю адсоткамі - The Police, далей - Pink Floyd і The Smiths (па 11 адсоткаў), Oasis (10 адсоткаў), The Jam (9 адсоткаў), Dire Straits (8 адсоткаў), The Clash (6 адсоткаў), Spice Girls (4 адсоткі), а замыкаюць дзесятку Sex Pistols, вяртання якіх на сцэну пажадалі 3 адсоткі рэспандэнтаў.

Нагадаем, квартэт ABBA быў створаны Б’ёрнам Ульвеўсам, Бэні Андэрсанам, Агнетай Фэльтскуг і Ані-Фрыд Люнгстад у 1970 годзе,. Апошні раз музыкі выступалі на разам ў 1982 годзе.

Фота: abba.tekst-pesni.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі