Брус Уіліс выступіць на пляцоўцы "Армагедона"

Зоркі кіно, якія паралельна займаюцца музыкай, атрымаюць шанец прадставіць сваё майстэрства шырокай аўдыторыі. Адна з буйнейшых амерыканскіх службаў пракату DVD з рассылкай па ўсёй тэрыторыі Штатаў - Netflix – запускае новую кіношна-музычную акцыю, каб адрадзіць цікаўнасць публікі да класічных галівудскіх фільмаў.

З 21 чэрвеня па 2 жніўня ў трох гарадах ЗША адбудуцца музычныя выступы трох знакамітых акцёраў – Дэніса Куэйда, Кэвіна Бэйкана і Бруса Уіліса. Бясплатныя канцэрты будуць праходзіць на мясцовасці, дзе здымаліся карціны з удзелам акцёраў. Пасля музычнай часткі запланаваны паказ гэтых фільмаў.

Сам Уіліс «натхнёны магчымасцю вярнуцца на здымачную пляцоўку «Армагедона» разам са сваім гуртом”. Маўляў, “кіно - гэта кар’ера, а музыка - любоў, і гэта класна, калі можна аб’яднаць гэтых два светы і падзяліцца імі з грамадствам».

Ідэя правядзення такой акцыі ўзнікла ў мінулым годзе, пасля поспеху выступу Кэвіна Костнэра перад паказам фільму з яго ўдзелам «Fields Of Dreams». Канцэрт акцёра і яго гурта тады сабраў больш 6 тысячаў гледачоў.

Фота: commons.wikimedia.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі