Britney Spears "Femme Fatale"
Што б не казалі пра Britney Spears, яна па-ранейшаму застаецца мега-зоркай і прадае мільёны сваіх альбомаў штогод.
Яе апошні альбом "Femme Fatale" мала чым адрозніваецца ад папярэдніх. Тут Брытні традыцыйна працуе з трэндавымі стылямі музычнай поп-індустрыі, змешваючы pop, disco, electro-pop, элементы light rock'а, запознены ў актуальнасці dub step і стыль R&B, які дагэтуль добра прадаецца.
Нягледзячы на слабую вакальную працу і непераканаўчую лірыку, альбом Britney ідзе ў нагу з часам. Не дзіўна, бо над дыскам працавала каля ста чалавек!
Lady Gaga і M.I.A. задаюць поп-музыцы дакладны тон, і ў працы Britney з'яўляюцца адважныя эксперыменты з апрацоўкай вакалу і рабатызаваным саўнд-дызайнам.
"Femme Fatale" прадстаўляе нам новую Britney. Калі ў альбоме "Circus" спявачка здавалася нам параненай дзяўчынкай, якая балюча перажывае развод, голіць галаву і ўсё такое, то зараз перад намі ўпэўненая ў сабе маладая і дзёрзкая жанчына. Поп-дзіва! Сама спявачка кажа, што яшчэ ніколі раней не ганарылася сваім альбомам так моцна, як гэтым. "Я проста ЗАКАХАНАЯ ў гэту пласцінку!" - кажа Britney журналістам.
Некаторыя крытыкі параўноўваюць новы альбом Брытні з альбомам Мадонны (Madonna) - “Ray of light”. Менавіта таму некаторыя трэкі падаюцца нам добра знаёмымі. Напрыклад, трэк “Selfish”
Britney Spears падарыла нам добры танцавальны альбом дужых хітоў! Яна спявае пра вечарынкі, клубы, тусоўкі, алкаголь, сэкс, самоту, пацалункі і танцы. У сваім твітэр-акаўнце спявачка прызналася, што менавіта танцы з'яўляюцца генеральнай лініяй альбома.
"Я жадала зрабіць такі альбом, дзе кожны трэк прымушаў бы цела рухацца. Менавіта гэта я і шаную ў музыцы. "Femme Fatale" можна слухаць у клубах ці падчас хатніх збораў на начную тусоўку, каб зарадзіцца. Гэта самая сталая мая праца", - кажа нам Britney.
Няма сумневу, што менавіта гэты альбом Britney Spears крытыкі лічаць самым моцным, бо над ім працавалі вельмі крутыя прадзюсары. Напрыклад, Max Martin і Dr. Luke, якія прасоўвалі Пінк (Pink) і Аврыл Лавін (Avril Lavigne). Ёсць на альбоме яшчэ адна зорка. Гэта рэпер Will A.M., удзельнік праекту Black Eyed Peas, у бок якога Брытні ўжо не першы рок няроўна дыхае. Разам яны запісалі сумесны трэк "Big Fat Bass".
Новы альбом Брытні атрымаўся аб'ёмным, просталінейным і гучным. Слухайце, кахайце і танчыце!
Трэк ліст альбому:
1. Till The World Ends
2. Hold It Against Me
3. Inside Out
4. I Wanna Go
5. How I Roll
6. (Drop Dead) Beautiful Britney Spears feat. Sabi
7. Seal It With A Kiss
8. Big Fat Bass Britney Spears feat. will.i.am
9. Trouble For Me
10. Trip To Your Heart
11. Gasoline
12. Criminal
13. Up N’ Down
14. He About To Lose Me
15. Selfish
16. Don’t Keep Me Waiting