Брэнд Gmail можа быць забаронены ў Еўропе

Gmail ужо забаронены ў Нямеччыне, уладальнік гандлёвай маркі патрабуе забароны на тэрыторыі ўсёй Еўропы Нямецкі бізнэсовец Даніэль Гірш, які перамог у судзе кампанію Google у сувязі з гандлёвай маркай Gmail, мае намер дамагчыся забароны на гэтую назву для паштовага сэрвера Google па ўсёй Еўропе.

У верасні 2006 года Гіршу ўдалося адсудзіць у Google правы на гандлёвую марку Gmail і дабіцца забароны на выкарыстанне гэтай назвы ў Нямеччыне. Перамога прыйшла да немца дзякуючы таму, што ён быў уладальнікам рэсурса G-mail.

Па словах Гірша, некаторы час таму Google прапаноўвала яму для ўрэгулявання канфлікту чвэрць мільёна долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі