Брэд Піт стане вядомым даследчыкам
Брэд Піт выканае галоўную ролю ў фільме Lost City of Z ("Закінуты горад Z"). Гэта стужка пра экспедыцыю брытанскага даследчыка Пэрсі Фосэта, якая
знікла ў цэнтральнай Бразіліі ў 1925 годзе.
У аснову фільма ляжа яшчэ не выдадзеная кніга журналіста газеты The New York Times Дэвіда Грана пра экспедыцыі Фосэта, якая будзе апублікаваная ў лютым 2009 года.
Нагадаю, што Пэрсі Фосэт быў адным з вядомых даследчыкаў Паўднёвай Амерыкі пачатку XX стагоддзя. Больш за ўсё яго цікавілі цэнтральныя рэгіёны Бразіліі, куды ён ездзіў сем разоў паміж 1906 і 1924 гадамі.
У сваёй апошняй экспедыцыі ён збіраўся адшукаць нейкі закінуты горад на тэрыторыі штата Мату-Гроса.
Перад ад'ездам ён папрасіў не арганізоўваць пошукі яго групы, калі яна не вернецца да прызначанага тэрміну.
Фосэт не вярнуўся, і шматразовыя спробы высветліць лёс экспедыцыі і яе маршрут ні да чаго не прывялі.
Фота: www.dziennik.pl