Брэд Піт стане каханым Наталі Портман

Брэд Піт і Наталі Портман сыграюць разам у рамантычнай камедыі паводле матываў кнігі Лін Шэптан "Важныя рэчы і асабістая маёмасць з калекцыі Ленор Дулан і Гаральда Морыса, уключаючы кнігі, модныя штучкі і ювелірныя ўпрыгожванні" ("Important Artifacts and Personal Property from the Collection of Lenore Doolan and Harold Morris, Including Books, Street Fashion, and Jewelry"). Аб гэтым паведамляе Variety. Кніга, экранізацыяй якой зоймецца кінакампанія Paramount Pictures, аформленая згодна з прынцыпам аўкцыённага каталога (кшталту выдання традыцыйных каталогаў аўкцыённага дома Sotheby's). У кнізе распавядаецца пра раман выдуманых персанажаў, які доўжыўся чатыры года - фатографа Морыса і кулінарнага крытыка Дулан. У "Важных рэчах і асабістай маёмасці..." сабраныя 325 запісаў, якія суправаджаюцца фотаздымкамі.

Піт выканае ролю 40-гадовага фатографа Морыса, а Портман сыграе супрацоўніцу New York Times Дулан, якая маладзейшая за свайго каханага амаль удвая. Прадзюсаваць карціну будуць кампанія Піта Plan B і фірма Портман Handsomecharlie Films. Як хутка пачнуцца здымкі экранізацыі, не паведамляецца.

Фота: www.kinofilms.com.ua