Брэсцкае “Дынама” ўпэўнена перамагло “Віцебск — 3:1

Брэсцкае “Дынама” ўпэўнена перамагло “Віцебск —  3:1

У суботу, 12 траўня, прайшлі тры матчы ў рамках 7 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Брэсцкае “Дынама” ў сябе дома ўпэўнена перамагло “Віцебск” —  3:1. Дынамаўцы пакуль з 9 ачкамі займаюць 7-е месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату, а “Віцебск” размяшчаецца на 5-м радку і мае 11 ачкоў.

“Гомель” разышоўся з мірам з жодзінскім “Тарпеда-БелАЗ” —  0:0. У гомельскай каманды 4 ачкі і 14-е месца, у жодзінцаў —  12 ачкоў і 4-е месца.

“Смалявічы” здабылі першую перамогу ў вышэйшай лізе —  адолелі магілёўскі “Дняпро” з лікам 2:1. Цяпер “Смалявічы” з 6 ачкамі знаходзяцца на 12-м месцы, а ў магілёўцаў 8 ачкоў і 8-е месца.

Раней, 11 траўня гулялі “Мінск” і “Слуцк" —  0:2.

Сёння ў рамках 7 тура пройдуць наступныя матчы: “Шахцёр” —  “Іслач”, “Нёман” —  “Гарадзея”, БАТЭ —  “Тарпеда” (Мінск).

Скончыцца тур у панядзелак, 14 траўня гульнёй “Прамень” —  “Дынама” (Мінск).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі