Бразілец Кака стаў найлепшым футбалістам планеты

Лаўрэатаў 2007 года назвала ў Цюрыху Міжнародная федэрацыя футбола.  Прыз найлепшага гульца планеты атрымаў паўабаронца зборнай Бразіліі і італьянскага «Мілана» 25-гадовы Кака. Нядаўна ён заваяваў «Залаты мяч» тыднёвіка «France Football».

Паводле звестак ФІФА, у галасаванні па вызначэнні найлепшага футбаліста прынялі ўдзел трэнеры і капітаны 165 нацыянальных зборных. У выніку Кака набраў 1047 балаў, у аргентынца Леонэла Месі – 504 балы, партугальца Крыштыяну Раналду толькі 426.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі