Браян Іна едзе ў Піцер на Yota Space

Вялікі фестываль аўдыёвізуальнага мастацтва Yota Space мае адкрыцца ў Санкт-Пецярбургу. У межах фэста адбудзецца выстава, плануюцца таксама лекцыі, семінары і майстар-класы. У ліку ўдзельнікаў фестывалю значацца студыі onedotzero, якая прадставіць больш за 10 інтэрактыўных інсталяцый і правядзе майстар-класы; студыя United Visual Artists прадставіць аўдыёвізуальную інсталяцыю Volume, зробленую сумесна з гуртом Massive Attack.

Акрамя таго, сваю інсталяцыю на фэст прывязе брытанскі музыка Браян Іна, а на адкрыцці Yota Space адбудзецца першы ў Расіі выступ каманды Hot Chip. На канцэрце таксама выступяць электронныя музыкі SCSI-9, D-Pulse і іншыя.

Выстава адкрыецца 5 снежня і будзе працаваць штодня з 12 да 22 гадзін да 19 снежня.

Фота: www.membrana.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі