Браян Фэры рыхтуе сольнік

Фронтмэн Roxy Music Браян Фэры (Bryan Ferry) пачаў працу над новым сольным альбомам, у запісе якога яму дапаможа шэраг сусветнавядомых музыкаў. Паведамляецца, што да стварэння пласцінкі прыцягнутыя гітарыст Radiohead Джоні Грынвуд (Johnny Greenwood) і басіст Red Hot Chili Pepers Флі (Flea). Прадзюсерам запісу выступіць даволі вядомы Ніл Роджерс (Nile Rodgers).

Рэліз альбома, які стане паслядоўнікам пласцінкі «Dylanesque», выдадзенай у 2007 годзе, чакаецца летам 2010 года.

Нагадаем, што ў зараз Браян Фэры запісвае сумесны сінгл з нямецкім электроншчыкам DJ Hell. Чакаецца, што трэк пад назвай «U Can Dance» будзе прадстаўлены на суд публікі ў студзені.

Фота: znaki.fm

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі