Брамнік БАТЭ Сяргей Верамко перайшоў у “Мінск” (фота)

Брамнік БАТЭ Сяргей Верамко перайшоў у “Мінск” (фота)

Брамнік БАТЭ Сяргей Верамко перайшоў у “Мінск”. Пра падпісанне кантракту ў панядзелак паведаміў сталічны футбольны клуб.

Верамко 35 гадоў. Найбольш плённымі ў яго кар’еры былі 2008-2010 гады, калі ён выступаў за БАТЭ. Менавіта ў той перыяд каманда ўпершыню згуляла ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў. Сяргей Верамко тройчы прызнаваўся лепшым брамнікам нацыянальнага першынства. Пасля ён выступаў ва Украіне, Расіі і Грэцыі (за “Севастопаль”, “Крылы Саветаў”, “Уфу”, “Левадыякос”). У БАТЭ Верамко вярнуўся ў 2016 годзе, але ў асноўны склад трапляў рэдка. Летась несвоечасова заплачаны Сяргеем Верамко штраф (прызначаны за напад на арбітра, які ён учыніў якраз у матчы з "Мінскам") стаў прычынай гучнага скандалу, калі з БАТЭ спачатку знялі 3 ачкі, а пасля іх вярнулі, клуб пакаралі вялікім штрафам.

Верамко ў 2008-2014 гадах выступаў за нацыянальную зборную Беларусі, згуляў 26 матчаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі