Brainstorm запісалі песню як вольнае дзіця

Латышскі гурт Brainstorm на ўласнай студыі ў Рызе запісаў новы сінгл «Миллионы минут». Гэта пятая па ліку песня калектыву на рускай мове. Паводле словаў лідэра Brainstorm Рэнарса Кауперса, кампазіцыя «нарадзілася як вольнае дзіця – вельмі хутка, і нібыта сама сабою. А самае дзіўнае, што яна атрымалася вельмі лёгкай, летняй і бадзёрай». Дарэчы, «Миллионы минут» стала першай песняй, якая выдадзена ў новай студыі Brainstorm.

Дадам, што доўгае маўчанне музыкаў тлумачыцца тым, што ўвесь гэты час яны набывалі абсталяванне і інструменты, а таксама парадкавалі свой новы творчы дом, які цяпер сумяшчае ў сабе магчымасці рэпетыцыйнай базы і студыі гуказапісу.

Фота: http://users.livejournal.com/litota_/

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі