Бона выступіць на юбілеі Гарбачова

Фронтмэн U2 Бона стане адным з удзельнікаў грандыёзнага канцэрту ў гонар 80-годдзя Міхаіла Гарбачова, які адбудзецца ў Лондане вясной будучага года.  Свой юбілей першы прэзідэнт СССР будзе святкаваць 2 сакавіка, а публічнае ўшанаванне юбіляра ў каралеўскім Альберт-Холе адбудзецца 30 сакавіка. Канцэрт стане кульмінацыяй дабрачыннага марафона па зборы 5 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў для дзіцячых дабрачынных фондаў Расіі і Вялікабрытаніі, якія займаюцца дапамогай анкахворым дзецям.

Нагадаем, што Міхаіл Гарбачоў быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй міру, прызнаны адным з галоўных рэфарматараў 20-га стагоддзя і атрымаў характарыстыку "чалавека, які змяніў свет".

Павіншаваць Гарбачова з 80-годдзем збяруцца лідары краін эпохі Перабудовы ў СССР і сучасныя вядомыя палітыкі. Шоў-праграму вечара забяспечаць Бона, оперны спявак Хасэ Карэрас, акцёры Элізабэт Хэрлі, Алан Рыкман і іншыя зоркі шоў-бізнэсу.

Арганізацыяй дабрачыннага марафона і гала канцэрту займаецца арганізацыя Gorby 80 Ltd, якая дзейнічае ад фонду Гарбачова. Мінімальны кошт квіткоў на канцэрт складзе 35 фунтаў, самыя дарагія будуць каштаваць 100 тысяч фунтаў, у іх будзе ўключана запрашэнне на святочную вячэру і набор сувеніраў ад Gorby 80.

Фота: u2station.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі