Бона ачуняў і вярнуўся на сцэну

Бона нарэшце ачуняў ад перанесенай траўмы пазваночніка, і гурт U2 не губляючы часу аднавіў канцэртную дзейнасць, перадае ВВС. Перапыненае сусветнае турнэ працягнулася канцэртам у італьянскім Турыне, дзе Бона падзякаваў прыхільнікам за "ўсю любоў і лісты, якія яны дасылалі ў апошнія месяцы".

Нагадаем, што сваю дзейнасць гурт прыпыніў ў траўні, пасля таго, як Бона атрымаў траўму, якая пагражала яму паралічом і перанёс аперацыю. З-за праблем са здароўем лідара гурта, U2 давялося перанесці амерыканскую частку турнэ і адмовіцца ад удзелу ў фестывалі ў Гластанбэры, дзе U2 былі заяўленыя ў якасці галоўных ўдзельнікаў.

З-за гэтага неспадзяванага зрыву гурт страціў каля $15 млн.; праўда, палову гэтай сумы пакрые страхоўка".

Фота: mysteriousways-mysteriousdistance.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі