Bon Jovi выступяць на джазавым фэсце

Амерыканскія рокеры Bon Jovi атрымалі запрашэнне выступіць на юбілейным джазавым фэсце New Orleans Jazz & Heritage Festival. Для гурта гэта будзе першы выступ на такога кшталту мерапрыемстве, а таксама першы візіт музыкаў у Новы Арлеан з 2005 года, калі горад літаральна змыла з твару зямлі ўраганам Катрына. Рокеры не засталіся безуважнымі да трагедыі і ахвяравалі мільён долараў на будаўніцтва дамоў для сем'яў, якія засталіся без даху над галавой.

«Мы вельмі ўсхваляваныя тым, што на сцэне нашага фэсту выступіць адзін з найвялікшых амерыканскіх гуртоў усіх часоў, - заявіў прадзюсар фэсту Куінт Дэвіс (Quint Davis). - Іх учынак навочна дэманструе тое, якой чалавечнасцю і якім пачуццём адказнасці валодаюць музыкі. А гэта сведчыць аб тым, што яны ўнікальныя і аб тым, што ў іх ёсць дух і душа, каб быць настолькі высакароднымі».

Фэст New Orleans Jazz сёлета мінуе ў саракавы раз. Канцэрты шматлікіх выканаўцаў будуць праходзіць у Новым Арлеане з 24 па 26 красавіка і з 30 красавіка па 3 траўня. Выступ Bon Jovi адбудзецца 2 траўня. Таксама сярод удзельнікаў фэста заяўленыя Ўінтан Марсаліс (Wynton Marsalis), Джо Кокер (Joe Cocker), Эрыка Баду (Erykah Badu), Піт Сігер (Pete Seeger), Эта Джэймс (Etta James) і іншыя.

Фота: www.wallpapers.hutor.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі