Bоn Jovi выдаюць чарговы "The Best"

Рокеры Bоn Jovi анансуюць выхад новай складанкі лепшых хітоў.  Пласцінка «Greatest Hits», на якой будуць запісаныя лепшыя трэкі з 11 студыйных альбомаў гурта, з'явіцца 9 лістапада. Складанка будзе выдадзена ў двух варыянтах.

Стандартнае выданне на адным CD прадставіць 16 кампазіцый (а ля «Livin’ On A Prayer», «Always», «It’s My Life», «Wanted Dead or Alive»,  «Who Says You Can’t Go Home» і г.д.), у тым ліку і дзве зусім новыя песні. Адна з іх – «What Do You Got» – ужо з'явілася ў эфіры сусветных радыёстанцый.

Таксама «Greatest Hits» выйдуць у адмысловым двухдыскавым выданні, якое будзе складацца з 28 песень – і дадаткова яшчэ дзве новыя кампазіцыі: «No Apologies» і «The More Things Change».

Цяперашні «Greatest Hits» стане ўжо чацвёртым у каталозе Bоn Jovi. Папярэдні «This Left Feels Right» датуецца 2003-м.

Нагадаем, што ў лістападзе мінулага года рокеры прадставілі чарговы студыйны дыск «The Circle», які на сёння ўжо атрымаў статус «плацінавага» у Злучаных Штатах.

Фота: davidbergman.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі