Боб Дылан зняўся ў сваім кліпе

Боб Дылан упершыню за 10 гадоў зняўся ў кліпе на песню з уласнага альбома, піша The Rolling Stone. У відэа "Must Be Santa" музыка ў шапцы Санта Клаўса святкуе Каляды ў вялікай вясёлай кампаніі.

Аднайменная песня выйшла на 34-й пласцінцы Дылана "Christmas in the Heart" — першым калядным альбоме за музычную кар’еру Боба. На дыску запісаныя 15 кавер-версій папулярных святочных песень; так, кампазіцыю "Must Be Santa" напісалі Ўільям Фрэдэрыкс і Хэл Мур (William Fredericks, Hal Moore).

Усе грошы, атрыманыя ад продажу пласцінкі, пойдуць на дабрачынныя акцыі. У зводным хіт-парадзе Billboard запіс стартаваў на 23 пазіцыі.

Фота: qblog.nov.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі