Blur – "лепшы фестывальны гурт-2009"

Выступ Blur у межах брытанскага фэсту Гластнбэры летам 2009-га года прызнаны лепшым хедлайнерскім сэтам па выніках цырымоніі ўзнагароджання UK Festival Awards, якая адбылася 19-га лістапада ў Лондане. Адмысловую ўзнагароду атрымаў  і фронтмен Blur Дэйман Элбарн (Damon Albarn) – яго назвалі лепшым фестывальным “завадатарам”.

Нагадаем, што вышэйузгаданае шоў Blur адбылося падчас рэюніан-тура гурта, які вярнуўся на сцэну пасля пяцігадовай адсутнасці. Выступ на Гластнбэры стаў першым з'яўленнем каманды на фэсце з 1998-га года.

Дарэчы, і сам Гластнбэры не застаўся без узнагароды UK Festival Awards – сёлетні “выпуск” быў прызнаны лепшым фестывальным самітам лета-2009.

Нагадаем, прэміямі UK Festival Awards штогод адзначаюцца лепшыя фэсты, канцэртныя пляцоўкі, прамоўтэры і актывісты фестывальнага руху. Сёлета ў ліку лаўрэатаў прэміі апынуліся Kings Of Leon (аўтары “Гімн лета”), Florence and the Machine (“Фестывальны прарыў года”), Beach Break Live (“Лепшы фэст малых памераў”) і T in the Park – які атрымаў ўзнагароды за лепшыя туалеты!

Фота: www.km.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі