Blur ледзь не сталі хэдлайнерамі Гластанбэры

Басіст брытанцаў Blur Алекс Джэймс прызнаўся журналістам, што зусім нядаўна яго каманда была максімальна блізкая да ўз'яднання. Ветэранаў брыт-попа запрасілі выступіць у якасці хэдлайнераў чэрвеньскага фэсту ў Гластанбэры, і гэтая ідэя з запалам была сустрэтая ўсімі ўдзельнікамі каманды. Але з-за розніцы ў працоўных графіках трох музыкаў ад сумеснага выступу давялося адмовіцца.

«Я думаю, што мама Дэймана Албарна нагадала, што чакае яго дома не пазней за адзінаццатую вечара», - жартуе Алекс Джэймс. Тым не менш, музыка сцвярджае, што гурт «калі-небудзь адназначна вернецца на сцэну» і яшчэ атрымае магчымасць сыграць на Гластанбэры.

«Я жадаю паказаць сваім дзецям, чым займаўся іх тата ў маладосці, - кажа басіст. – І мне вельмі хочацца яшчэ раз выступіць на Гластанбэры. Мы гралі тут у 1999-м годзе і ўспаміны пра гэты канцэрт застануцца са мной на ўсё жыццё».

Нагадаем, што Blur не функцыянуюць як творчая і канцэртная адзінка з 2003-га года. Летась музычны свет ускалыхнула вестка пра тое, што ўдзельнікі калектыву нібыта падумваюць пра ўз’яднанне – прычым у арыгінальным складзе, з гітарыстам Грэмам Коксанам – аднак ніякай упэўненасці ў гэтым пытанні няма і дагэтуль.

Хэдлайнерам жа Гластанбэры – найбуйнейшага музычнага фэсту на тэрыторыі Еўропы – сёлета стаў рэпер Jay-Z.

Фота: www.azh.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі