Blondie падумваюць сысці са сцэны

Blondie надумалі завяршыць музычную кар'еру. Пра гэта бубнач гурта Клем Бёрк намякнуў у інтэрв'ю Dally Mail.

Музыка адзначыў, што вакалістка каманды — 68-гадовая Дэбі Хары — старэйшая за астатніх музыкаў на 11 гадоў, і яна ўсур’ёз задумваецца наконт таго, каб “завязаць” з музыкай. Каманда нібыта спрабуе адцягнуць гэты момант, але рана ці позна Дэбі сыдзе. А без яе “не можа быць Blondie”.

Бліжэйшым часам у каманды мусіць выйсці новы альбом "Ghost of Download". Пакуль гурт завяршыў еўрапейскія гастролі і думае пра амерыканскія.

Фота: music.ninemsn.com.au

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі