Bloc Party сыходзяць у пажыццёвы адпачынак

Бубнач брытанскага гурта Bloc Party Мэт Тонг намякнуў, што каманду чакаюць вялікія змены. Раней музыкі папярэджвалі, што збіраюцца сысці ў працяглы адпачынак адразу пасля заканчэння бягучага канцэртнага тэрнэ. Па словах Тонга, вярнуцца з яго могуць не ўсе, калі ўвогуле хто-небудзь захоча адраджаць Bloc Party.

“Зараз нам сапраўды трэба адпачыць і паспрабаваць паглядзець на жыццё з іншай перспектывы, — кажа Мэт Тонг. — Калі раптам мы вырашым вярнуцца на сцэну, то гэта будзе вяртанне новага гурта з новымі ідэямі”.

Нагадаем, што зараз Bloc Party знаходзяцца ў гастрольным туры па Брытаніі, які фінішуе напрыканцы кастрычніка. Пра планы музыкаў нічога не вядома. Як нядаўна заявіў фронтмэн каманды Келе Акерэке, на дадзены момант у Bloc Party няма кантракту з аніводным рэкордынгам, таму што няма жадання выдаваць альбомы.

Фота: music.crazys.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі