Black Eyed Peas пішуць "Пачатак"

Амерыканскі гурт Black Eyed Peas збіраецца выдаць новы альбом да канца гэтага года, паведамляе Undercover.  Пра гэта ўдзельнікі калектыву заявілі пасля поспеху свайго летняга хіта “Good Morning America”. Называцца новы дыск будзе «The Begіnning», што звяжа альбом з папярэдняй кружэлкай «The E.N.D.», якая выйшла ў мінулым годзе і атрымала плацінавы статус.

Па словах лідара гурта Will.I.Am, назва «Beginning» («Пачатак») сімвалізуе «рост, новыя пачынанні і свежую перспектыву».

Фота: rabbijaffe.today.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі