"Бітлоўская зебра" стала культурнай каштоўнасцю

Пераход, выява якога размешчана на вокладцы апошняга студыйнага альбома The Beatles “Abbey Road”(1969), атрымаў ад фонду “English Heritage”, які займаецца абаронай культурных брытанскіх каштоўнасцяў, статус Grade II. Гэты статус прысвойваецца месцам і аб'ектам, якія прадстаўляюць значную культурную цікавасць, і знаходзяцца пад аховай дзяржавы.

Знакамітае фота, на якім чацвёра Бітлоў пераходзяць вуліцу, было зроблена Енам Макміланам перад будынкам студыі “Abbey Road”, дзе адбыўся запіс пласцінкі. Пасля выхаду альбома зебра ператварылася ў абавязковы турыстычны атракцыён бітламанаў. На сайце студыі нават ёсць вэб-камера і галерэя, на якой усе імітатары могуць знайсці ўласныя выявы.

У лютым 2010 года ў спіс фонду “Брытанская Спадчына” таксама ўключана сама студыя “Abbey Road”, у сценах якой за гэтыя гады запісвалася мноства музыкаў - ад Pink Floyd і U2 да Машыны Времені.

Фота:www.hailbritannia.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі